ОАО «Бел Стом Кристал»

Запись на прием и справка:

+375172940094

+375447940094

+375333640094

+375172853644 (факс)

Режим работы:

Пн - пт: 07.30 - 21.00
Сб: 09.00 - 15.00

Адрес:

Минск, ул. Захарова, д. 52, к. 2

    МЕДЫЦЫНСКІ ТУРЫЗМ

    Лячэнне зубоў у Беларусі – гэта выгадны, а галоўнае – надзейны спосаб вярнуць прыгожую ўсмешку.

    Медыцынскі турызм – гэта атрыманне медыцынскіх паслуг за межамі краіны пражывання. І калі два дзесяцігоддзі таму Беларусь не ўваходзіла ў пералік дзяржаў, прывабных для паездак “па здароўе”, то цяпер усё змянілася. У нашу краіну прыязджаюць на аздараўленне, правядзенне рознага кшталту аперацый, дыягностыку. Замежныя пацыенты годна ацанілі ў тым ліку высокі ўзровень беларускіх стаматалагічных клінік.

    Наша паліклініка мае добрую рэпутацыю не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі. Да нас па прыгожую ўсмешку прыязджаюць жыхары краін СНД і далёкага замежжа. Пацыентаў прывабліваюць найноўшыя метады лячэння і пратэзавання зубоў, прыязнае і ветлівае стаўленне персаналу, высокая кваліфікацыя ўрачоў і прыемныя кошты стаматалагічных паслуг. Выдатныя суадносіны кошту і якасці лячэння.

    Дзякуючы шматгадоваму досведу, наяўнасці самага сучаснага абсталявання, выкарыстанню найноўшых лічбавых тэхналогій і індывідуальнаму падыходу да кожнага пацыента нам давяраюць і аддаюць сваю перавагу замежныя грамадзяне.

    З намі стаматалагічная дапамога на самым высокім узроўні даступная. Мы аператыўна атрымліваем дадзеныя пра стан здароўя па інтэрнэце, кансультуем, падбіраем індывідуальную праграму дыягностыкі і план лячэння, разлічваем папярэдні кошт паслуг.

    План вашага лячэння і тэрміны знаходжання мы можам папярэдне ўзгадніць, калі вы дашляце панарамны здымак (пажадана ў лічбавым выглядзе) і/або фатаграфіі твару ў профіль і анфас, фота ўсмешкі, а таксама свае пажаданні на наш e-mail: stomatolog_9@mail.ru

    Тым, хто выбірае нас, мы дапамагаем арганізаваць прыезд і размяшчэнне, рэкамендуем самыя цікавыя месцы для наведвання і адпачынку. Да нас вы заўсёды можаце звярнуцца па любую дадатковую інфармацыю, і мы будзем рады дапамагчы.

    У ААТ “9-я стаматалагічная паліклініка” CRYSTAL DENT заўсёды рады бачыць у сябе ў гасцях жыхароў іншых краін! Да нас прыязджаюць не толькі з суседніх дзяржаў, але і з далёкага замежжа.

    Для замежных грамадзян дзейнічае такі ж прэйскурант (прайс), як і для грамадзян Рэспублікі Беларусь.>>>

    ДА ІНФАРМАЦЫІ !!!

    Прыбываючы праз Міжнародны аэрапорт Мінск-2, замежныя грамадзяне могуць знаходзіцца да 30 сутак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - БЕЗ ВІЗ !!!

    Мы аказваем наступныя віды дапамогі:

    • прафілактыка стаматалагічных захворванняў;
    • лячэнне зубоў, адбельванне зубоў, прафесійная гігіена, эстэтычная рэстаўрацыя зубоў, шыніраванне зубоў, вінірынгавае пакрыццё (прамы метад) і інш.;
    • хірургія (імплантацыя, выдаленне зубоў, пластыка вуздэчак: вуснаў, языка, пераддзвер’я поласці рота) і інш.;
    • артапедыя: пратэзаванне з дапамогай здымных і няздымных канструкцый, пратэзаванне зубоў металакерамікай, безметалавай керамікай, каштоўнымі металамі (золата);
    • артадантычнае лячэнне (брэкеты, пласцінкі);
    • фізіятэрапеўтычнае лячэнне;
    • прыцэльная і панарамная рэнтгендыагностыка.

    Перавагі лячэння ў нашай паліклініцы:

    • штат дасведчаных урачоў-стаматолагаў;
    • сучаснае абсталяванне і матэрыялы;
    • аказанне ўсіх відаў стаматалагічных паслуг у адным будынку;
    • размяшчэнне ў цэнтры горада (ст. м. Пл. Перамогі, зручнае транспартнае злучэнне);
    • зручны графік работы;
    • замежныя грамадзяне абслугоўваюцца па тым жа прэйскуранце, што і беларускія грамадзяне.

    На заметку:

    • Для зручнасці запісу ў паліклініку Вы можаце скарыстацца бясплатным месенджарам Viber або Whatsapp па нумары +375 33 364 00 94.
    • Штоквартальна ў нас праводзяцца бясплатныя кансультацыі па Skype, з графікам Вы можаце азнаёміцца на гэтай старонцы.

    Кошты стаматалогіі могуць вар’іравацца ў залежнасці ад аб’ёму аказаных паслуг. У нашай стаматалагічнай паліклініцы Вас чакае сардэчны прыём, цёплая атмасфера, камфортная абстаноўка і, вядома, высокапрафесійнае комплекснае лячэнне зубоў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і матэрыялаў.

    Для зручнасці і камфорту пацыентаў ААТ “9-я стаматалагічная паліклініка” прапануе дапамогу ў падборы гасцініц і гатэляў, замове білетаў.

    Азнаёміцца з гасцініцамі горада Мінска Вы можаце перайшоўшы па спасылцы.

    • Схадзіць на вячэру
    • Культурнае жыццё
    • Замовіць квіток

    Сардэчна запрашаем у Беларусь! Камфортнага лячэння і прыемнага адпачынку!

    ВАША ЎСМЕШКА – НАШ ПРЭСТЫЖ!

    >