У карыесе абвiнавачваюцца…
Дрэнная гiгieнa ротавай поласцi i ўжыванне вялiкай колькасцi салодкага спрыяюць вельмi хуткаму развiццю карыесу. Kaлi гэты паталагiчны працэс у цвёрдых тканках зубоў доўга iгнараваць, можна дачакацца запаленных ускладненняў пульпы i навакольных тканак.
- Узнiкненне карыесу звязваюць са змяненнем рН на паверхнi зуба пад зубным налётам у вынiку браджэння вугляводаў, якое ажыццяўляюць мiкраарганiзмы, - тлумачыць стаматолаг-тэрапеўт 9-й стаматалагiчнай палiклiнiкi г. Мiнска Paica ВАЛАБУЕВА. - Значэнне маюць характар i рэжым харчавання, асаблiвасцi слiнааддзялення, зpyxi ў функцыянапьным стане арганiзма, колькасць фтору, якi паступае ў арганiзм, i нават уплыў навакольнага асяроддзя. Задача кожнага з нас - забяспечыць рэгулярны догляд зубоў, знiзiць спажыванне цукру, выкарыстоўваць зубныя пасты з фторам, з'яўляцца на прафагляд да стаматолага двойчы на год. Праводзяцца i «запячатваннi» фicур спецыяльнымi матэрыяламi, што абараняе найбольш верагодныя месцы ўтварэння карыесу.
Што да вугляводаў, то ў першую чаргу не варта ўжываць салодкае як апошнюю страву, не пажадана ўжываць салодкае памiж асноунымi прыёмамi ежы i не трэба есцi ласункi на ноч. Kaлi вы ўсё ж такi не стрымалiся, пажуйце жуйку без цукру або пагрызiце штосьцi цвёрдае з садавiны або гароднiны.
Што да гiгiены, то тут дарэчы будуць усе срокi: зубныя шчоткi, мiжзубныя ёршыкi, зубачысткi, флосы (зубныя нiткi), зубныя пасты, гелi, парашкi, апаласквальнiкi. Аптымальнай з'яўляецца чыстка зубоў двойчы на дзень. Каб ачысцiць зубную паверхню, неабходна зрабщь 300-400 рухаў, для чаго спатрэбiцца каля 3 хвiлiн.
Што да фтору, якi валодае моцным супрацькарыёзным эфектам, то адным з эфектыўных метадаў лiчыцца фтарыраванне вады, прымяненне мясцовых аплiкацый прэпаратаў фтору.
У aпошнi час вядуцца работы над выкарыстаннем гелiй-неонавых лазераў для прафiлактыкi карыесу, ствараюцца вакцыны супраць тых стрэптакокавых бактэрый, што абвiнавачваюцца ў карыёзным працэсе.